ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 29 верасня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць +11°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
23 лістапада 2021, 11:36

Спецдакладчык ААН назваў ЗША нацыяй парадоксаў

Фота pbs.org
Фота pbs.org

23 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спецыяльны дакладчык ААН па пытаннях меншасцей Фернанд дэ Варэнес заклікаў ЗША мадэрнізаваць сваё заканадаўства, каб не дапускаць дыскрымінацыі. У заяве, распаўсюджанай 22 лістапада ў Жэневе, ён назваў Злучаныя Штаты нацыяй парадоксаў у сферы правоў чалавека, падкрэсліўшы, што "мільёны амерыканцаў, асабліва меншасці, сутыкаюцца з ростам няроўнасці, дыскрымінацыяй і нават непрыманнем", паведамляе ТАСС.

"ЗША вылучаюцца сярод заходніх дэмакратый сваёй незавершанай мазаікай прызнання правоў чалавека і іх прававой абароны", - адзначыў дэ Варэнес па выніках свайго 14-дзённага візіту ў Злучаныя Штаты. У гэтай краіне "ў часы ўзрушэнняў, нявызначанасці і крызісаў меншасці і карэннае насельніцтва з вялікай верагоднасцю аказваюцца забытымі". Гэтыя "недахопы ў сферы правоў чалавека" выявіліся ў апошнія гады, калі "фенаменальна вырасла прапаганда нянавісці ў сацыяльных медыя"і "ўзмацнілася няроўнасць паміж багатымі і небагатымі".

Дэ Варэнес, які пабываў у акрузе Калумбія, Каліфорніі, Тэхасе, на Гуаме і ў Пуэрта-Рыка, канстатаваў, што, нягледзячы на істотныя перамены, якія адбываюцца пасля федэральных выбараў 2020 года, Злучаным Штатам не хапае "ўсёабдымнага нацыянальнага заканадаўства па правах чалавека, якое ў большай ступені адпавядала б іх міжнародным абавязацельствам". Гэта прыводзіць да таго, што "мільёны амерыканцаў, асабліва меншасці, сутыкаюцца з узрастаючай няроўнасцю, дыскрымінацыяй і нават непрыманнем". Спецдакладчык ахарактарызаваў ЗША як "нацыю парадоксаў у тым, што датычыцца правоў чалавека і меншасцей". Гэта краіна прадстаўляе сябе як "зямля, якая прымае стомленых і бедных" з усяго свету, хоць расавая сегрэгацыя існавала там аж да канца ХХ стагоддзя, а карэнныя народы "на працягу стагоддзяў сутыкаліся з пазбаўленнем правоў уласнасці, жорсткасцю і нават генацыдам".

Спецдакладчык звярнуў увагу на недастатковае фінансаванне шматлікіх дзяржаўных школ, што ў большай ступені негатыўна ўплывае на дзяцей з сем'яў меншасцей. Ён адзначыў таксама непрапарцыянальна высокі ўзровень "маргіналізацыі і крыміналізацыі" меншасцей, у прыватнасці, афраамерыканцаў і грамадзян лацінаамерыканскага паходжання. Дэ Варэнес выказаў надзею на "інстытуцыянальныя і юрыдычныя перамены" ў ЗША. Свой даклад аб выніках візіту за акіян ён прадставіць Радзе ААН па правах чалавека ў сакавіку 2022 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі