Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
24 сакавіка 2021, 17:19

"Спадарожнік V" прызналі самай пазнаваемай у свеце вакцынай супраць COVID-19

24 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расійская вакцына "Спадарожнік V" прызнана самым пазнаваемым прэпаратам супраць каранавіруснай інфекцыі, а Расія карыстаецца найбольшым даверам у якасці вытворца вакцын. Аб гэтым сведчаць даныя апытання кампаніі YouGov, якія прадаставіў Расійскі фонд прамых інвестыцый (РФПІ), паведамляюць "Известия".

У апытанні, праведзеным пры падтрымцы РФПІ, удзельнічалі амаль 10 тыс. грамадзян з дзевяці краін. Больш за палавіну апытаных (54 працэнты) назвалі Расію тым вытворцам вакцыны, які карыстаецца найбольшым даверам. На другім і трэцім месцах апынуліся ЗША і Вялікабрытанія адпаведна. Таксама вынікі паказалі, што "Спадарожнік V" ведаюць 74 працэнты апытаных.

"Вынікі апытання YouGov у розных рэгіёнах свету чарговы раз дэманструюць высокі давер рэспандэнтаў да Расіі як вытворца вакцын і вакцыны "Спадарожнік V". Дзякуючы выдатным дасягненням расійскай навукі вакцына "Спадарожнік V" ратуе жыцці людзей па ўсім свеце, яе адобрылі больш як 50 краін", - заявіў генеральны дырэктар РФПІ Кірыл Дзмітрыеў.

Генеральны дырэктар адзначыў, што сярод пераваг вакцыны не толькі высокая эфектыўнасць, але і простая лагістыка і даступная цана, што ў сукупнасці робіць "Спадарожнік V" адным з лепшых прэпаратаў.

Як заявіў дырэктар Еўрапейскага рэгіянальнага бюро Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) Ханс Клюге, расійская вакцына ад каранавіруса сапраўды патрэбна Еўропе. Паводле яго слоў, ён ніколі не разумеў сумненняў і часам скептыцызму наконт расійскіх намаганняў па стварэнні вакцын.

22 сакавіка прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін адзначыў усё большы інтарэс да расійскай вакцыны ад каранавіруснай інфекцыі "Спадарожнік V" за мяжой, нягледзячы на наўмысную яе дыскрэдытацыю і інфармацыйныя ўкіды. У той жа дзень стала вядома, што Еўрапейскае агенцтва лекавых сродкаў (ЕМА) накіруе ў РФ экспертаў для праверак клінічных выпрабаванняў і вытворчасці расійскай вакцыны "Спадарожнік V".

Першая ў Расіі і свеце вакцына ад каранавіруса зарэгістравана 11 жніўня мінулага года. "Спадарожнік V" распрацавалі спецыялісты Цэнтра імя М.Ф. Гамалеі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі