Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
24 лістапада 2020, 11:01

Спад прамвытворчасці ва Украіне паскорыўся

24 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аб'ём прамысловай вытворчасці ва Украіне ў кастрычніку 2020 года ў параўнанні з кастрычнікам 2019-га скараціўся на 5 працэнтаў. Гэта больш, чым у верасні бягучага года, калі быў зафіксаваны спад на 4,4 працэнта. Аб гэтым сведчаць даныя Дзяржаўнай службы статыстыкі Украіны, паведамляе РБК Украіна.

Паводле даных статыстычнага ведамства, за студзень-кастрычнік 2020-га ў параўнанні са студзенем-кастрычнікам мінулага года прамвытворчасць скарацілася на 6,8 працэнта.

Спад у здабыўной прамысловасці і распрацоўцы кар'ераў склаў 4,4 працэнта, у перапрацоўчай прамысловасці - 8,3 працэнта, у пастаўках электраэнергіі, газу, пары і кандыцыяніраванага паветра - 4,5 працэнта.

Рэзкі спад прамвытворчасці ва Украіне пачаўся восенню 2019 года. У студзені 2020 года аб'ёмы прамысловай вытворчасці скараціліся на 5,1 працэнта, а ў лютым спад запаволіўся да 1,5 працэнта, аднак у сакавіку паскорыўся да 7,7 працэнта. У красавіку спад склаў 16,2 працэнта, у маі 12,2 працэнта, у чэрвені - 5,6 працэнта, у ліпені - 4,2 працэнта, у жніўні - 5,3 працэнта, у верасні - 4,4 працэнта.

Раней Дзяржаўная служба статыстыкі Украіны абнародавала канчатковыя даныя па аб'ёмах прамысловай вытворчасці за 2015-2019 гады. Паводле даных статыстычнага ведамства, у 2019 годзе аб'ёмы прамысловай вытворчасці скараціліся на 0,5 працэнта, у той час як раней Дзяржстат ацэньваў спад 1,8 працэнта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі