Фота AP Photo
17 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ізраільская армія нанесла ўдар па паўночных раёнах горада Газы, паведамляе ТАСС.
Паводле інфармацыі тэлеканала Al Mayadeen, у прыватнасці, фосфарныя боепрыпасы прымяняліся ў час абстрэлу школы, у якой размешчаны бежанцы. Пасля абстрэлу ў будынку пачаўся пажар, аднак інфармацыя аб загінулых і пацярпелых у выніку атакі не прыводзіцца.
Раней тэлеканал таксама паведамляў аб інтэнсіўных бамбардзіроўках кварталаў на паўднёвым захадзе горада. Адзначалася, што пасля ўдару ізраільскіх ВПС па жылых дамах некалькі чалавек загінулі, але дакладных даных аб колькасці ахвяр пакуль няма.-0-