Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
09 студзеня 2019, 16:23

Службы бяспекі трох нямецкіх аэрапортаў правядуць забастоўку 10 студзеня

9 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нямецкі прафсаюз работнікаў сферы абслугоўвання Verdi заклікаў супрацоўнікаў службаў бяспекі трох аэрапортаў Германіі - Дзюсерльдорфа, Кёльна/Бона і Штутгарта - правесці 10 студзеня забастоўку. Аб гэтым паведамляе грамадская тэлерадыёкампанія зямлі Баварыя Bayerischer Rundfunk.

У Штутгарце забастоўка павінна пачацца ў чацвер у 3 гадзіны раніцы па мясцовым часе, у Дзюсельдорфе і Кёльне/Боне яна пачнецца раней - у поўнач. У сувязі з правядзеннем забастоўкі, якая прадоўжыцца поўны рабочы дзень, чакаюцца сур'ёзныя абмежаванні авіязносін. Па падліках Асацыяцыі нямецкіх аэрапортаў, у выніку маючай адбыцца забастоўкі пацерпяць каля 111 тыс. пасажыраў.

Прафсаюз Verdi патрабуе паляпшэння ўмоў працы для супрацоўнікаў службаў бяспекі нямецкіх аэрапортаў, а таксама павышэння іх пагадзіннай заработнай платы прыкладна на 17 працэнтаў. Федэральная асацыяцыя кампаній па авіяцыйнай бяспецы на папярэднім раўндзе тарыфных перагавораў з прафсаюзам Verdi прапанавала павысіць пагадзінную заработную плату супрацоўнікаў службаў бяспекі ад 2 да 8,1 працэнта. Такі варыянт прафсаюз Verdi не задаволіў. Наступны раўнд перагавораў назначаны на 23 студзеня.

Папераджальная забастоўка супрацоўнікаў службы бяспекі, што прайшла 7 студзеня ў аэрапортах Берліна, сарвала планы тысяч пасажыраў. Паводле паведамленняў нямецкай газеты Die Welt, амаль 60 прыкладна з 770 рэйсаў былі адменены ў аэрапорце Шэнефельд, дзясяткі самалётаў выляталі са значнай затрымкай.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі