ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Нядзеля, 31 мая 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +11°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
22 мая 2020, 12:39

Слуп попелу вышынёй 4,5 км выкінуў вулкан Этна

Фота ANSA
Фота ANSA

22 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Буйнейшы ў Еўропе дзеючы вулкан Этна на Сіцыліі 22 мая выкінуў слуп попелу на вышыню 4,5 км. Аб гэтым паведамляе італьянскае агенцтва ANSA.

У ноч на 22 мая сейсмолагі зафіксавалі актыўнасць у раёне новага паўднёва-ўсходняга кратара. Выкід попелу прадаўжаўся на працягу трох гадзін, потым рэзка скараціўся. Воблака рассеялася ў напрамку на паўднёвы захад ад вулкана.

Сейсмолагі вядуць пастаянны кантроль над вулканам Этна. Як правіла, яго актыўнасць не ўяўляе небяспекі для насельніцтва.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі