Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
14 красавіка 2022, 16:51

СК РФ: абстрэл пасёлка ў Бранскай вобласці быў авіяўдарам

14 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Узброеныя сілы Украіны абстралялі пасёлак Клімава ў Бранскай вобласці РФ з выкарыстаннем верталётаў і ажыццявілі не менш за шэсць авіяўдараў. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе СК Расіі, інфармуе ТАСС.

"З выкарыстаннем двух баявых верталётаў, забяспечаных цяжкім наступальным узбраеннем, ваеннаслужачыя УСУ незаконна ўварваліся ў паветраную прастору Расійскай Федэрацыі. Рухаючыся на малой вышыні, дзейнічаючы наўмысна, яны нанеслі не менш за шэсць авіяўдараў па жылых дамах у пасёлку Клімава Клімаўскага раёна Бранскай вобласці", - гаворыцца ў паведамленні.

Следчы камітэт узбудзіў крымінальную справу па факце абстрэлу ўкраінскімі ваеннаслужачымі пасёлка ў Бранскай вобласці.

Раней паведамлялася, што УС Украіны абстралялі жылыя дамы ў пасёлку Клімава Бранскай вобласці. Сярод сямі пацярпелых - цяжарная жанчына і дзіця. У школах раёна адмянілі заняткі.

Пасёлак Клімава знаходзіцца на адлегласці амаль 10 км ад расійска-ўкраінскай граніцы, на яго тэрыторыі пражываюць каля 25 тыс. чалавек. Раён мяжуе з Чарнігаўскай вобласцю Украіны і Гомельскай вобласцю Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі