Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
26 лістапада 2021, 11:30

СК Расіі ўзбудзіў справу аб халатнасці супрацоўнікаў Растэхнагляду пасля ЧП на шахце "Ліствяжная"

26 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Крымінальная справа па факце халатнасці супрацоўнікаў аддзела Растэхнагляду была ўзбуджана 26 лістапада пасля аварыі ў шахце "Ліствяжная" ў Кемераўскай вобласці. Аб гэтым паведамляе газета "Известия" са спасылкай на Следчы камітэт РФ.

"Узбуджана крымінальная справа ў адносінах да галоўных дзяржаўных інспектараў Бялоўскага тэрытарыяльнага аддзела Сібірскага ўпраўлення Растэхнагляду, якія падазраюцца ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 293 КК РФ (халатнасць, якая прывяла па неасцярожнасці да смерці дзвюх і больш асоб)", - гаворыцца ў паведамленні.

Паводле версіі следства, у лістападзе гэтага года падазроныя неналежным чынам выканалі свае службовыя абавязкі па наглядзе за выкананнем патрабаванняў прамысловай бяспекі на вытворчым аб'екце. Вядома, што яны склалі акты аб праверцы штрэка, не праверыўшы яго на самай справе.

У гэты момант праводзяцца следчыя дзеянні з падазронымі, у бліжэйшы час ім будзе прад'яўлена абвінавачанне, вырашаецца пытанне аб выбранні меры стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту.

У МНС Расіі адзначылі, што загінулыя пры выратаванні гарнякоў на шахце "Ліствяжная" горнавыратавальнікі будуць пасмяротна ўзнагароджаны ордэнамі Мужнасці.

Раніцай 25 лістапада на шахце "Ліствяжная" адбылося задымленне. У выніку аварыі загінулі 46 гарнякоў і 6 ратавальнікаў. Прадуктамі гарэння атруціліся 67 чалавек, з іх 39 шпіталізаваны. Усяго ў шахце знаходзіліся 285 чалавек.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі