ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 21 кастрычніка 2021
Мінск Ясна +14°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
12 жніўня 2021, 17:33

СК Расіі разглядае тры версіі крушэння верталёта на Камчатцы

Фота РІА-Навіны
Фота РІА-Навіны
12 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Следства разглядае тры версіі крушэння верталёта Мі-8 на Камчатцы - непагода, памылка пілота і тэхнічная няспраўнасць. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на Следчы камітэт РФ.

"На гэты момант транспартным падраздзяленнем Следчага камітэта сярод прыярытэтных версій здарэння разглядаюцца неспрыяльныя ўмовы надвор'я, памылка пілатавання і тэхнічная няспраўнасць паветранага судна", - адзначаецца ў паведамленні.

Следчыя дапыталі гендырэктара авіякампаніі "Віцязь-Аэра", якая эксплуатавала пасажырскі верталёт, што разбіўся на Камчатцы. "Дапытаны генеральны дырэктар авіякампаніі "Віцязь-Аэра", а таксама тэхнічны персанал, які ажыццяўляў перадпалётную падрыхтоўку паветранага судна", - інфармуе Следчы камітэт.

Таксама вывучаюцца дакументы тураператара і эксплуатанта. "Следчыя маюць намер даць прававую ацэнку і ў частцы бяспекі аказання паслуг арганізатарамі камерцыйнай перавозкі", - дадалі ў СК.

Раней паведамлялася, што верталёт Мі-8 кампаніі "Віцязь-Аэра", у якім знаходзіліся 16 чалавек, у тым ліку 13 пасажыраў, упаў у возера. Восем чалавек выжылі, астатнія, уключаючы дзіця, папярэдне аб'яўлены загінулымі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі