ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 29 ліпеня 2021
Мінск Малавоблачна +18°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
21 чэрвеня 2021, 14:13

Сітуацыя з распаўсюджваннем COVID-19 у Расіі складаная - Пяскоў

Дзмітрый Пяскоў. Фота ТАСС
Дзмітрый Пяскоў. Фота ТАСС

21 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сітуацыя з распаўсюджваннем каранавіруса ў Расіі складаная. Аб гэтым заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў, паведамляе газета "Известия".

"Сітуацыя складаная, тэндэнцыі пакуль хутчэй дрэнныя, чым добрыя", - заявіў Дзмітрый Пяскоў.

Паводле яго слоў, рэвакцынацыя з'яўляецца непазбежнай. "Не толькі вакцынацыя, але і рэвакцынацыя - для тых, хто хоча засцерагчы сябе ад небяспекі, засцерагчы родных, блізкіх", - заявіў прэс-сакратар.

Раней паведамлялася, што значны рост колькасці захварэлых на COVID-19 назіраецца ў Маскве і Падмаскоўі. Намеснік мэра Масквы па пытаннях сацыяльнага развіцця Настасся Ракава сёння заявіла, што ўлады горада не адзначаюць паляпшэння ў сітуацыі з распаўсюджваннем каранавіруса ў горадзе.

У сувязі з ростам захваральнасці на COVID-19 у Маскве мэр Сяргей Сабянін 18 чэрвеня прадоўжыў дадатковыя абмежавальныя меры ў расійскай сталіцы да 29 чэрвеня ўключна. Так, будзе часова прыпынена работа дзіцячых пакояў і фудкортаў у гандлёвых цэнтрах і іншых такіх арганізацыях. Абмежаванні таксама датычацца месц грамадскага харчавання, гульнявых і дзіцячых пляцовак сталіцы ў гарадскіх парках і на прыродных тэрыторыях. Таксама мэр прыняў рашэнне абмежаваць масавыя мерапрыемствы колькасцю звыш 1 тыс. чалавек. Такім чынам, фан-зоны для балельшчыкаў і танцполы ў горадзе будуць закрыты.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі