Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
24 верасня 2020, 15:45

Сітуацыя з каранавірусам у некаторых краінах ЕС цяпер горш, чым у сакавіку - еўракамісар

24 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сітуацыя з пандэміяй новага каранавіруса ў некаторых дзяржавах Еўрасаюза цяпер горш, чым на піку распаўсюджвання захворвання ў сакавіку бягучага года. Аб гэтым заявіла на прэс-канферэнцыі ў Бруселі еўракамісар па пытаннях аховы здароўя Стэла Кірыякідзіс, паведамляе ТАСС.

"У некаторых краінах сітуацыя цяпер нават горш, чым на піку ў сакавіку. Гэта выклікае надзвычайную трывогу", - сказала яна, але пры гэтым не стала тлумачыць, аб якіх менавіта краінах ідзе размова.

Еўракамісія на прэс-канферэнцыі абнародавала справаздачу аб ацэнцы рызык ад каранавіруса, падрыхтаваную Еўрапейскім цэнтрам па прафілактыцы і кантролі захворванняў. У ёй адзначаецца, што колькасць заражэнняў каранавірусам няўхільна расце ў краінах ЕС і Вялікабрытаніі са жніўня 2020 года. "Колькасць новых выпадкаў COVID-19 няўхільна расце ў краінах ЕС/Еўрапейскай эканамічнай зоны (ЕЭЗ) і Вялікабрытаніі са жніўня 2020 года, але гэта па-рознаму ўплывае на ўсе краіны. У шэрагу з іх назіраемы рост захваральнасці карэлірюе з павышэннем частаты тэсціравання і інтэнсіўнай перадачай інфекцыі сярод асоб ва ўзросце ад 15 да 49 гадоў", - гаворыцца ў дакуменце.

Падкрэсліваецца таксама, што неабароненасць насельніцтва перад інфекцыяй застаецца высокай. "Існуючыя даныя даследаванняў сведчаць, што ўзровень імунітэту ў насельніцтва складае менш як 15 працэнтаў у большасці краін ЕС/ЕЭЗ і Вялікабрытаніі. Цяперашняя эпідэмічная сітуацыя ў многіх краінах выклікае заклапочанасць, паколькі стварае павышаную рызыку інфіцыравання неабароненых асоб (асоб з фактарамі рызыкі развіцця цяжкай формы COVID- 19, такіх як пажылыя людзі) і медыцынскіх работнікаў, асабліва ў сферы першаснай медыка-санітарнай дапамогі, і патрабуе мэтанакіраваных дзеянняў у галіне грамадскай аховы здароўя", - адзначаецца ў справаздачы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі