Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
25 красавіка 2022, 14:30

Сістэму ППА С-500 запусцілі ў серыйную вытворчасць у Расіі

25 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расійскую сістэму ППА С-500 "Праметэй" запусцілі ў серыйную вытворчасць. Аб гэтым заявіў гендырэктар канцэрна паветрана-касмічнай абароны "Алмаз-Антэй" Ян Новікаў, паведамляюць РІА Навіны.

С-500 "Праметэй" адносіцца да зенітна-ракетных сістэм "зямля - паветра" новага пакалення.

Магчымасці сістэмы значна перасягаюць магчымасці створаных раней ЗРС і ЗРК. Адзначаецца, што С-500 - гэта ўніверсальны комплекс далёкага дзеяння і вышыннага перахопу з павышаным патэнцыялам проціракетнай абароны. Яе радыус паражэння складае прыкладна 600 км.

Паводле слоў Яна Новікава, С-500 можа стаць асновай сістэмы ПКА Расіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі