Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
11 кастрычніка 2018, 15:27

Сінгапурская кампанія аднаўляе самы доўгі ў свеце авіярэйс

11 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кампанія Singapore Airlines аднаўляе самы доўгі ў свеце авіярэйс, паведамляе BBC.

Працягласць палёту складзе 18 гадзін 45 хвілін, адлегласць паміж Сінгапурам і Нью-Ёркам - звыш 15 тыс. км.

Для палётаў Singapore Airlines закупіла сем новых звышмагутных самалётаў Airbus A350-900ULR, якія аснашчаны 161 месцам бізнес-класа і прэміум-эканомкласа. Новыя самалёты прыйдуць на замену Boeing 777 - у параўнанні з імі Airbus A350-900ULR выкарыстоўваюць на 20-30 працэнтаў менш паліва.

У 2013 годзе Singapore Airlines была вымушана закрыць самы доўгі пералёт паміж Сінгапурам і Ньюаркам (штат Нью-Джэрсі) з-за стратнасці - самалёт, які ажыццяўляў рэйс, спажываў шмат паліва, таму пералёты сталі стратнымі.

На гэты момант самыя доўгія камерцыйныя пералёты ажыццяўляе авіякампанія Qatar Airways (17,5-гадзінны пералёт паміж Оклендам і Дохай). У сакавіку аўстралійская авіякампанія Qantas зрабіла першы ў гісторыі беспасадачны пералёт паміж Пертам (Аўстралія) і Лонданам (Вялікабрытанія), час у дарозе склаў 17 гадзін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі