Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
26 верасня 2022, 11:47

Сільвіа Берлусконі выбраны ў італьянскі Сенат

26 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Экс-прэм'ер Італіі Сільвіа Берлусконі на пазачарговых парламенцкіх выбарах выбраны ў Сенат італьянскага парламента. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на даныя МУС краіны.

85-гадовы палітык, які з'яўляецца нязменным кіраўніком партыі "Наперад, Італія", перамог у выбарчай акрузе Монца (вобласць Ламбардыя), атрымаўшы большасць галасоў выбаршчыкаў. Цалкам магчыма, што ён зойме пасаду старшыні Сената. Гэта пасада з'яўляецца другой па значнасці пасля прэзідэнцкай.

У 2019 годзе экс-прэм'ер Італіі стаў дэпутатам Еўрапарламента, цяпер ён пакіне гэту пасаду.

Парламенцкія выбары ў Італіі прайшлі 25 верасня. Па выніках падліку 90 працэнтаў галасоў на выбарах лідзіруе правацэнтрысцкая кааліцыя з трох партый - "Браты Італіі", "Наперад, Італія" і "Ліга". У прыватнасці, правацэнтрысты атрымліваюць 44,53 працэнта на выбарах у Сенат і 44,34 працэнта - у Палату дэпутатаў.

Самую значную падтрымку атрымала партыя "Браты Італіі" (26,39 працэнта галасоў у Сенаце, 26,44 працэнта - у Палаце дэпутатаў). Лідар гэтай партыі Джорджа Мелоні можа стаць новым прэм'ер-міністрам Італіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі