Сцяг Нядзеля, 1 снежня 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
06 лістапада 2024, 12:43

Сіярта: перамога Трампа павышае шанцы на ўрэгуляванне канфлікту ва Украіне

Петэр Сіярта. Фота з архіва
Петэр Сіярта. Фота з архіва
6 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Перамога кандыдата рэспубліканцаў Дональда Трампа на выбарах прэзідэнта ЗША павышае шанцы на ўрэгуляванне ўкраінскага канфлікту мірным шляхам. Аб гэтым заявіў кіраўнік МЗС Венгрыі Петэр Сіярта, паведамляе ТАСС.

"Ёсць больш шанцаў чым калі-небудзь, што праз амаль 1 тыс. дзён ва Украіне нарэшце зноў настане мір!" - напісаў дыпламат на сваёй старонцы ў Facebook.

Урад Венгрыі раней неаднаразова заяўляў, што звязвае з магчымым вяртаннем Трампа ў Белы дом надзеі на ўрэгуляванне канфлікту ва Украіне. Трамп абяцаў заняцца вырашэннем гэтай праблемы ў выпадку сваёй перамогі на прэзідэнцкіх выбарах.

Петэр Сіярта, каменціруючы выбары ў ЗША, адзначыў, што ў час першага прэзідэнцтва Дональда Трампа венгерска-амерыканскія палітычныя адносіны знаходзіліся на піку свайго развіцця. "У нас ёсць вялікая надзея на тое, што венгерска-амерыканскае палітычнае супрацоўніцтва вернецца на кругі свая, паколькі мы падзяляем падобныя погляды на свет, нелегальную іміграцыю і абарону сем'яў", - адзначыў ён.

Прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан у сваю чаргу павіншаваў Трампа з перамогай на прэзідэнцкіх выбарах у ЗША, адзначыўшы, што яна была неабходна для ўсяго свету.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі