ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 1 кастрычніка 2022
Мінск +10°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
15 чэрвеня 2022, 15:53

Сі Цзіньпін заявіў Пуціну аб гатоўнасці дапамагчы ўрэгуляванню крызісу ва Украіне

15 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кітай выказаў гатоўнасць аказаць дапамогу ва ўрэгуляванні крызісу ва Украіне. Такая інфармацыя прагучала ў ходзе сённяшняй тэлефоннай размовы паміж старшынёй КНР Сі Цзіньпінам і кіраўніком расійскай дзяржавы Уладзімірам Пуціным, паведамляе ТАСС са спасылкай на Цэнтральнае тэлебачанне Кітая.

Паводле слоў старшыні КНР, у гэтым пытанні трэба займаць адказную пазіцыю. "Кітай гатовы прадоўжыць адыгрываць сваю канструктыўную ролю", - сказаў Сі Цзіньпін.

Кітайскі лідар адзначыў, што Пекін займае незалежную пазіцыю і прымае пад увагу факты, гістарычныя рэаліі, калі размова ідзе аб украінскім пытанні. Таксама ён падкрэсліў, што КНР дапамагае ў падтрыманні міру ў глабальным маштабе і робіць усё магчымае для захавання стабільнага эканамічнага парадку ў свеце.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі