Сі Цзіньпін. Фота Сіньхуа
23 красавіка, Пекін /БЕЛТА - СІНЬХУА/. Старшыня КНР Сі Цзіньпін заявіў, што тарыфныя і гандлёвыя войны падрываюць законныя правы і інтарэсы ўсіх дзяржаў, наносяць урон шматбаковай гандлёвай сістэме і з'яўляюцца ўдарам для сусветнага эканамічнага парадку.
У час перагавораў з прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым Сі Цзіньпін пры гэтым сказаў, што Кітай гатовы супрацоўнічаць з Азербайджанам для абароны міжнароднай сістэмы, ядром якой з'яўляецца Арганізацыя Аб'яднаных Нацый (ААН), і міжнароднага парадку, заснаванага на міжнародным праве. Паводле яго слоў, Кітай будзе рашуча абараняць адпаведныя законныя правы і інтарэсы, а таксама адстойваць міжнародныя бесстароннасць і справядлівасць.
Старшыня КНР Сі Цзіньпін сёння, 23 красавіка, правёў у Пекіне перагаворы з прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым.-0-