Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Сі Цзіньпін: неабходна сфарміраваць глабальнае партнёрства ў імя сумеснага развіцця і працвітання

У свеце 26.04.2019 | 11:32

26 красавіка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Важна сфарміраваць глабальнае ўзаемазвязанае партнёрства ў імя сумеснага развіцця і працвітання. Аб гэтым заявіў Старшыня Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпін сёння на адкрыцці ў Пекіне ІІ Форуму міжнароднага супрацоўніцтва "Пояс і шлях", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кітайскі лідар адзначыў важнасць сумеснай рэалізацыі ініцыятывы "Пояс і шлях", каб паглыбляць практычнае супрацоўніцтва перш за ўсё ў галіне ўзаемазвязанасці, разам процідзейнічаць рызыкам і выклікам у мэтах дасягнення ўзаемнай выгады і сумеснага развіцця.

Ужо запушчаны шэраг сумесных праектаў, паспяхова рэалізуюцца дамоўленасці, дасягнутыя ў 2017 годзе на першым такім форуме ў Пекіне. "На гэты момант больш за 150 краін і міжнародных арганізацый падпісалі з Кітаем пагадненне аб супрацоўніцтве ў рамках сумеснай рэалізацыі ініцыятывы. Ідзе яе спалучэнне з праграмамі развіцця і супрацоўніцтва ААН, АСЕАН, ЕС, ЕАЭС і іншых міжнародных і рэгіянальных арганізацый, нацыянальнымі стратэгіямі развіцця розных краін", - адзначыў Сі Цзіньпін.

Паводле яго слоў, адкрываюцца новыя гарызонты для эканамічнага росту ва ўсім свеце, а новыя магчымасці ствараюць унікальную платформу для міжнароднага гандлю і інвестыцый, павышэння дабрабыту народаў краін - удзельніц ініцыятывы. "Сумесная рэалізацыя ініцыятывы "Пояс і шлях" адпавядае гістарычнаму павеву эканамічнай глабалізацыі, ідзе ў нагу з сугучнымі эпосе патрабаваннямі рэфармаваць сістэму глабальнага кіравання, адпавядаць спадзяванням нашага народа на лепшае жыццё. Арыентуючыся на будучыню, нам важна з прыцэлам на прыярытэтныя напрамкі весці акуратную работу", - сказаў кітайскі лідар.

Ён лічыць важным шматбаковы падыход, рухаць супрацоўніцтва наперад на аснове кансалідацыі, у поўнай меры раскрываць і задзейнічаць магчымасці і перавагі кожнай краіны. "Калі складваць па пясчынцы, атрымаецца цэлая вежа", - падкрэсліў Сі Цзіньпін.

"Супрацоўніцтва павінна ажыццяўляцца выключна празрыста, трэба сумеснымі намаганнямі змагацца з карупцыяй. У сувязі з гэтым мы ініцыіруем пекінскую ініцыятыву аб стварэнні сумленнага Шаўковага шляху. І гатовы разам з усімі бакамі пабудаваць чысты і сумленны Шаўковы шлях", - запэўніў кітайскі лідар.

Сі Цзіньпін у сваім выступленні ў тым ліку акцэнтаваў увагу на важнасці выкаранення беднасці, павышэння занятасці, выкарыстання зялёных тэхналогій, развіцця інфраструктуры і працэсаў лічбавізацыі, павышэння ўстойлівасці гандлёвай і фінансавай палітыкі, садзейнічання лібералізацыі і спрашчэння гандлю і інвестыцый, процідзеяння пратэкцыянізму, пошуку новых драйвераў развіцця. Ён таксама падрабязна спыніўся на патэнцыяле ўзаемадзеяння бакоў у рамках ініцыятывы "Пояс і шлях" у розных сферах.

"Нам варта сфарміраваць глабальнае ўзаемазвязанае партнёрства ў імя сумеснага развіцця і працвітання. Упэўнены, што аб'яднаныя намаганні і ўзаемная падтрымка дапамогуць пераадолець вялікую геаграфічную адлегласць. Мы без сумнення выйдзем на светлы шлях узаемнай выгады і ўсеагульнага выйгрышу", - упэўнены Старшыня КНР.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі У свеце
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Беларусь - Расія: гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Расія - асноўны гандлёвы партнёр Беларусі. Аб'ём знешняга гандлю таварамі з Расіяй у 2018 годзе ў параўнанні з 1996-м павялічыўся амаль у 5,5 раза.