13 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Улады Кітая маюць намер прытрымлівацца палітыкі адкрытасці ў адносінах да іншых дзяржаў свету, садзейнічаючы ў тым ліку іх развіццю. Аб гэтым заявіў старшыня КНР Сі Цзіньпін у час закрыцця першай сесіі Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў чатырнаццатага склікання, паведамляе ТАСС.
"Мы павінны рашуча праводзіць палітыку па ўзмацненні адкрытасці, актыўна выкарыстоўваць глабальныя рэсурсы і рынкі. Кітай павінен развівацца і адначасова садзейнічаць развіццю іншых краін", - заявіў Сі Цзіньпін.
Ён таксама адзначыў, што Кітай мае намер "несці сцяг мірнага развіцця і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва", а таксама прымаць удзел у рэфармаванні сістэмы кіравання ў сусветных маштабах. Сі Цзіньпін заявіў, што намаганні Пекіна будуць накіраваны на захаванне стабільнасці і ўсеагульнае мірнае развіццё.
Кітайскі лідар таксама заявіў, што Кітай будзе ўдзяляць увагу мадэрнізацыі сваіх Узброеных сіл. Гэта неабходна для абароны незалежнасці і забеспячэння бяспекі краіны.
Сі Цзіньпін у сваёй прамове закрануў тэму Тайваня. Ён адзначыў, што Пекін мае намер цвёрда прытрымлівацца палітыкі "аднаго Кітая" і процідзейнічаць умяшанню знешніх сіл у тайваньскае пытанне.-0-