Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
17 сакавіка 2023, 11:40

Сі Цзіньпін 20-22 сакавіка наведае Расію па запрашэнні Пуціна

17 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпін 20-22 сакавіка наведае расійскую сталіцу. Аб гэтым паведамляюць РІА Навіны са спасылкай на афіцыйную інфармацыю Крамля.

Адзначаецца, што дзяржаўны візіт кітайскага лідара адбудзецца па запрашэнні прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.

Уладзімір Пуцін і Сі Цзіньпін у час перагавораў абмяркуюць пытанні "развіцця адносін усёабдымнага партнёрства і стратэгічнага ўзаемадзеяння".

Агенцтва Reuters 13 сакавіка паведамляла, што старшыня КНР плануе наведаць Маскву на наступным тыдні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі