
Фота pixabay
27 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Шведскія ўлады запыталі кампенсацыю ў Еўрасаюза за пастаўкі зброі і ваеннай тэхнікі ва Украіну, паведамляе ТАСС.
З пачатку канфлікту ва Украіне ўлады Швецыі перадавалі Кіеву процітанкавыя гранатамёты, абсталяванне для размініравання, каскі, бронекамізэлькі, а таксама палявыя пайкі. Увогуле Швецыя прафінансавала ваенную дапамогу Украіне на суму больш як $110 млн.
Цяпер краіна спадзяецца кампенсаваць хаця б частку расходаў за кошт ЕС.-0-