Сцяг Нядзеля, 1 снежня 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
10 кастрычніка 2024, 16:31

Штогадовыя ядзерныя вучэнні НАТА Steadfast Noon стартуюць 14 кастрычніка

Фота з архіва U.S. Marine Corps
Фота з архіва U.S. Marine Corps
10 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. НАТА 14 кастрычніка пачне штагадовыя авіяцыйныя вучэнні па адпрацоўцы прымянення ядзернай зброі Steadfast Noon. Аб гэтым заявіў генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ пасля прыбыцця ў Лондан на сустрэчу з прэм'ер-міністрам Вялікабрытаніі Кірам Стармерам, паведамляе ТАСС.

"З панядзелка НАТА пачне манеўры Steadfast Noon", - сказаў Рутэ.

Гэтыя вучэнні праводзяцца штогод з удзелам дзясяткаў самалётаў з ядзерных і няядзерных краін - членаў НАТА. Яны мадэлююць дзеянні па нанясенні ўдараў тактычнай ядзернай зброяй. Пры гэтым палёты з ядзернай зброяй на борце не прадугледжваюцца ў рамках вучэнняў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі