Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
16 ліпеня 2021, 16:47

Штам каранавіруса дэльта ў тры разы больш заразны, чым звычайны - Расспажыўнагляд

16 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кантагіёзнасць дэльта-штама каранавіруса ў тры разы вышэйшая, чым у звычайнага варыянта. Аб гэтым заявіў намеснік дырэктара па навуковай рабоце ЦНДІ эпідэміялогіі Расспажыўнагляду Аляксандр Гарэлаў, паведамляе ТАСС.

"Дэльта-варыянт здольны ў тры разы большую колькасць людзей заражаць", - сказаў Аляксандр Гарэлаў.

Ён дадаў, што пры штаме дэльта не адзначаецца павелічэнне колькасці цяжкіх выпадкаў і смяротных зыходаў.

Раней у Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) заявілі ТАСС, што штам каранавіруса дэльта, які вызначаецца высокай заразнасцю, хутка можа стаць дамінуючым у свеце. Пры гэтым у жэнеўскай штаб-кватэры СААЗ удакладнілі, што ў экспертаў пакуль няма поўнай яснасці аб тым, чаму гэты варыянт прысутнічае ў адных краінах, а ў іншых яго няма.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі