Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
21 студзеня 2021, 18:49

Шры-Ланка адкрыла граніцы для турыстаў з усяго свету

21 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Шры-Ланка поўнасцю адкрыла свае граніцы для турыстаў з усіх краін, паведамляе партал Adaderana.

Мясцовыя ўлады прынялі меры, каб забяспечыць усе ўмовы для бяспекі як падарожнікаў, так і мясцовых жыхароў.

Турысты не будуць адпраўляцца на каранцін, але павінны будуць заставацца ў спецыяльным сертыфікаваным атэлі на працягу першых 14 дзён пасля свайго прыбыцця. У атэлі наведвальнікі змогуць карыстацца ўсімі выгодамі, уключаючы басейны, спа, трэнажорную залу. Для размяшчэння падарожнікаў выдзелена каля 180 гасцініц у 14 турыстычных зонах.

Паводле даных агенцтва Associated Press, турысты павінны будуць здаць тэст на каранавірус у сваёй краіне за 72 гадзіны да вылету і паўторны тэст на сёмы дзень пасля прыбыцця. Сіньхуа паведамляе, што падарожнікам давядзецца набыць страхоўку і самастойна аплачваць тэсціраванне.

Турыстычная галіна, якая забяспечвае каля 5 працэнтаў ВУП краіны, моцна пацярпела з-за пандэміі, паколькі граніцы Шры-Ланкі былі закрыты яшчэ ў сакавіку 2020 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі