Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
22 снежня 2022, 16:32

Шпакоўскі аб перспектывах мірных перагавораў: ва Украіне няма з кім заключаць мір

22 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чакаць суб'ектнасці ад цяперашняга кіраўніцтва Украіны не даводзіцца. Аб гэтым у праекце "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА заявіў палітолаг Аляксандр Шпакоўскі.

Адказваючы на пытанне аб самастойнасці Украіны, палітолаг адзначыў, што падчас перагаворнага працэсу паміж Расіяй і Украінай на тэрыторыі Беларусі пасля пачатку спецаперацыі ўкраінская дэлегацыя выглядала дагавораздольнай. "Я не лічу, што гэта была нейкая ваенная хітрасць. Але пасля адпаведнага ўзварушэння ад старэйшых таварышаў танальнасць, характар прапаноў абсалютна змяніліся. Палітэканамічны аналіз указвае нам на тое, што Украіна на сённяшні дзень забяспечвае сябе з пункту гледжання фінансаў толькі на 25 працэнтаў. Астатнія 75 працэнтаў - гэта розныя крэдытныя сродкі, субсідыі і датацыі замежных дзяржаў", - сказаў Аляксандр Шпакоўскі.

Акрамя таго, адзначыў палітолаг, з пункту гледжання ўзбраення Украіна гэтак жа залежыць у першую чаргу ад ЗША. У сувязі з гэтым гаварыць аб суб'ектнасці Украіны не даводзіцца. Аляксандр Шпакоўскі лічыць, што калі б адтуль паступіла ўказанне спыняць баявыя дзеянні, украінскі бок уступіў бы ў перагаворы. "Больш таго, да пэўнага этапу прапановы не неслі пагрозы Украіне. Яны ўключалі ў сябе тры пункты: нейтральны статус і адмова ад уступлення ў НАТА, прызнанне правоў рускамоўных грамадзян і спыненне дзейнасці нацысцкіх палітычных ваенных фарміраванняў", - нагадаў палітолаг.

Аляксандр Шпакоўскі дадаў, што па-ранейшаму ідуць размовы аб тым, што ва Украіне няма нацызму, акрамя "ўсяго толькі "Азова". "Але што значыць усяго толькі "Азоў", у які ўваходзіць некалькі тысяч адкрытых экстрэмістаў са свастыкай? Мы бачым, што не толькі "Азоў", але і ўсё грамадства, узброеныя сілы пранізаны гэтай ідэалогіяй", - лічыць Аляксандр Шпакоўскі.

На думку палітолага, заяўленыя мэты спецыяльнай ваеннай аперацыі ва Украіне не дасягнуты. "Калі гаварыць аб дэмілітарызацыі Украіны, то Украіна цяпер адна з самых мілітазарызаваных краін. У сувязі з гэтым чакаць ад цяперашняга кіраўніцтва нейкай суб'ектнасці, на жаль, не даводзіцца. Падазраю, што толькі ваеннае паражэнне можа абудзіць грамадства да змянення сітуацыі. І ў сувязі з гэтым прагноз развіцця абстаноўкі, на жаль, негатыўны, таму што заключаць мір няма з кім. Гэта з аднаго боку. З іншага, і гатоўнасці да міру няма", - сказаў на заканчэнне Аляксандр Шпакоўскі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі