16 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Канцлер ФРГ Олаф Шольц задаволіў прашэнне міністра абароны Крысціне Ламбрэхт аб адстаўцы. Аб гэтым паведаміла прадстаўнік урада Германіі Крысціане Хофман, перадае ТАСС.
Прадстаўнік урада сказала, што Олаф Шольц з павагай паставіўся да рашэння Крысціне Ламбрэхт. Яна будзе выконваць абавязкі міністра абароны Германіі, пакуль прэзідэнт не уручыць ёй грамату аб звальненні.
У хуткім часе канцлер прадставіць прэзідэнту ФРГ кандыдатуру пераемніка на пасаду кіраўніка ваеннага ведамства. Імя новага кіраўніка назавуць у аўторак, праінфармавала нямецкая газета Frankfurter Allgemeine Zeitung, спасылаючыся на крыніцы ва ўрадзе.-0-