
22 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Канцлер Германіі Олаф Шольц заявіў, што рэзкае эмбарга на газ з РФ справакавала б эканамічны крызіс не толькі ў ФРГ, але і па ўсёй Еўропе, а таксама прывяло б да страты мільёнаў рабочых месцаў, паведамляе Bloomberg.
"Мы хочам пазбегнуць сур'ёзнага эканамічнага крызісу, страты мільёнаў рабочых месцаў і закрыцця заводаў, якія больш ніколі не адкрыюцца", - сказаў ён у інтэрв'ю Der Spiegel.
Олаф Шольц таксама выказаў сумненне ў тым, што спыненне паставак расійскага газу дапамагло б вырашыць канфлікт ва Украіне.
Акрамя таго, канцлер ФРГ падкрэсліў: першараднай задачай для Захаду застаецца пазбегнуць канфрантацыі паміж НАТА і Расіяй, паколькі, паводле яго слоў, гэта магло б прывесці да Трэцяй сусветнай вайны або наогул ядзернай вайны. Ён заявіў, што зробіць усё магчымае, каб пазбегнуць эскалацыі.-0-