5 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль заявіў, што спад ВУП краіны ў 2022 годзе будзе не меншы за 35 працэнтаў, паведамляе ўкраінскае выданне Страна.ua.
Паводле яго слоў, цяпер эканоміка Украіны адыходзіць ад шокавай комы, якая назіралася першыя месяц-паўтара пасля пачатку канфлікту.
"Але гэта не павінна падманваць. Прасяданне ВУП у гэтым годзе чакаецца на ўзроўні не меншым за 35 працэнтаў", - падкрэсліў ён.
Раней Дзяніс Шмыгаль прагназаваў, што ВУП Украіны ўпадзе на 50 працэнтаў.
У той жа час Сусветны банк прагназуе зніжэнне ВУП Украіны ў бягучым годзе на 45,1 працэнта, піша ТАСС.-0-