
7 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мігранты з лацінаамерыканскіх краін аб'ядналіся ў Мексіцы ў шматтысячны караван і рухаюцца да граніцы ЗША, паведамляе Euronews.
Калона мігрантаў, у якой пераважаюць грамадзяне Нікарагуа, Кубы і Венесуэлы, стала самай масавай у гэтым годзе. Дакладная колькасць удзельнікаў не называецца, аднак арганізатар шэсця - гуманітарная арганізацыя Center for Human Dignification - паведаміла, што ў бліжэйшы час да калоны далучацца яшчэ амаль 15 тыс. чалавек. Многія з іх цяпер знаходзяцца ў стыхійных лагерах для бежанцаў у горадзе Тапачула (штат Ч'япас).
Адзначаецца, што большасць мігрантаў, якія ўдзельнічаюць у шэсці, - гэта маленькія дзеці і жанчыны. Гэтыя людзі спадзяюцца знайсці прыстанішча ў ЗША, а таксама звярнуць увагу сусветных лідараў на сваё бядотнае становішча.
На гэтым тыдні Лос-Анджэлес прымае Саміт Амерык. У час форуму будуць абмяркоўвацца і пытанні міграцыі.
З пачатку бягучага года ў Мексіцы было затрымана больш за 115 тыс. нелегальных мігрантаў, большасць з якіх спадзяецца трапіць на тэрыторыю ЗША.-0-