4 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Турыстычны аўтобус трапіў у ДТЗ у Новай Зеландыі, загінулі па меншай меры 6 чалавек, паведамляе выданне New Zealand Herald.
Аварыя здарылася каля горада Ратаруа пры дрэнных умовах надвор'я. У аўтобусе, які перавярнуўся на скораснай трасе, знаходзіліся больш як 20 пасажыраў. Па меншай меры шасцёра з іх загінулі, ёсць параненыя. Некаторыя пацярпелыя былі дастаўлены на базу хуткай дапамогі Ратаруа.
Паводле інфармацыі агенцтва "Сіньхуа", сярод загінулых ёсць кітайскія турысты.
Прычыны аварыі высвятляюцца.-0-
Фота New Zealand Herald'