
8 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На захадзе чакаецца праблема неўраджаю і вялікага голаду, заявіў у эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё загадчык аддзела сацыялогіі дзяржаўнага кіравання Інстытута сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Мікалай Шчокін, паведамляе БЕЛТА.
"У Францыі паўтара месяца ўжо няма ападкаў, там засуха, у шэрагу штатаў ЗША таксама. І тое, што цяпер адбываецца са збожжам, - гэта дробязь, паверце. Збожжа - гэта паліттэхналогія. Але гэта толькі пачатак", - сказаў Мікалай Шчокін.
"Мне вельмі непрыемны крывадушны зварот Гутэрыша (генеральнага сакратара ААН. - Заўвага БЕЛТА), які гаворыць, што канфлікт ва Украіне справакаваў голад. Наогул яму трэба было паглядзець, што ўжо даўно, да гэтага канфлікту, амаль мільярд чалавек у свеце галадае. Дзе Гутэрыш быў раней? Дзе ААН была раней, чаму не ўзнімалі гэта пытанне? Таму што гэта нікога не датычылася. Таму што цяпер пайшоў падзел рэсурсаў і свету, вось яны і закранулі гэта пытанне", - канстатаваў Мікалай Шчокін.-0-