ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Пятніца, 14 жніўня 2020
Мінск Ясна +9°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
08 верасня 2016, 16:52

Шаўкат Мірзіяеў назначаны часова выконваючым абавязкі прэзідэнта Узбекістана

Шаўкат Мірзіяеў
Шаўкат Мірзіяеў

8 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Узбекістана Шаўкат Мірзіяеў назначаны часова выконваючым абавязкі прэзідэнта Узбекістана, паведамляюць інфармагенцтвы.

Кандыдатура Шаўката Мірзіяева была зацверджана на сумесным пасяджэнні верхняй і ніжняй палат парламента Узбекістана.

Паведамляецца, што згодна з Канстытуцыяй Узбекістана паўнамоцтвы прэзідэнта павінны былі быць часова ўскладзены на старшыню сената краіны Нігмацілу Юлдашава. Аднак Юлдашаў узяў самаадвод.

Аб смерці прэзідэнта Узбекістана Іслама Карымава стала вядома 2 верасня. Іслам Карымаў пайшоў з жыцця ва ўзросце 78 гадоў. Пахаванне адбылося 3 верасня ў родным горадзе прэзідэнта - Самаркандзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі