Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
24 кастрычніка 2019, 11:50

ШАС прапануе ААН выпрацаваць правілы паводзін дзяржаў у інфармацыйнай прасторы

24 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва (ШАС) лічыць неабходным стварэнне рабочага механізма ААН для выпрацоўкі правіл і прынцыпаў адказных паводзін дзяржаў у інфармацыйнай прасторы. Аб гэтым гаворыцца ў звароце генеральнага сакратара арганізацыі Уладзіміра Норава, зачытаным на адкрыцці 10-й міжнароднай канферэнцыі "Давер і бяспека ў лічбавай будучыні" (Інфафорум-Кітай) у кітайскім Шэньчжэні (паўднёвая правінцыя Гуандун), паведамляе ТАСС.

"Мы гатовы да супрацоўніцтва і прапануем праводзіць сумесныя мерапрыемствы ў гэтым напрамку для больш эфектыўнага выкарыстання інавацый, сумеснага процістаяння распаўсюджанню дэструктыўных ідэй тэрарызму, экстрэмізму і іншых злачынстваў", - гаворыцца ў звароце.

Генеральны сакратар ШАС адзначыў, што арганізацыя мае намер паглыбляць міжнароднае супрацоўніцтва ў барацьбе са шкодным выкарыстаннем ІКТ, у прыватнасці ў тэрарыстычных і крымінальных мэтах, а таксама заклікаў распрацаваць пад эгідай ААН міжнародны прававы дакумент па пытаннях барацьбы з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у злачынных мэтах.

Уладзімір Нораў таксама заявіў, што міжнароднаму супольніцтву неабходна выпрацаваць адзіную пазіцыю па пытаннях процідзеяння кібератакам.

"У сучасным свеце інфармацыя - адзін з самых магутных інструментаў палітычнага і псіхалагічнага ўздзеяння. Кібератакі праводзяцца на рэгулярнай аснове, і выпрацоўка агульнай пазіцыі па процідзеянні ім з'яўляецца вельмі злабадзённай задачай. За 18 гадоў свайго існавання Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва ўнесла адчувальны ўклад у забеспячэнне бяспекі і развіцця ў вялікім Еўразійскім рэгіёне", - гаворыцца ў звароце.

Толькі за 2018 год пры процідзеянні выкарыстанню інтэрнэту ў тэрарыстычных і экстрэмісцкіх мэтах намаганнямі Рэгіянальнай антытэрарыстычнай структуры (РАТС) ШАс быў абмежаваны доступ да больш як 165 тыс. інтэрнэт-рэсурсаў і спынена дзейнасць больш як 3 тыс. удзельнікаў тэрарыстычных і рэлігійна-экстрэмісцкіх утварэнняў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі