24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расійскія ваенныя не наносяць удары па грамадзянскіх аб'ектах, каб пазбегнуць ахвяр сярод мірнага насельніцтва. Такім чынам Расія свядома запавольвае тэмпы ваеннай аперацыі на ўкраінскай тэрыторыі. Аб гэтым заявіў кіраўнік абароннага ведамства Расіі Сяргей Шайгу, паведамляе ТАСС.
Паводле слоў Шайгу, расійскія УС наносяць удары па ваенных аб'ектах праціўніка. Для гэтага выкарыстоўваецца высокадакладная зброя. Па грамадзянскіх аб'ектах расійская армія не адкрывае агонь, у адрозненне ад украінскай.
Кіраўнік Мінабароны таксама паведаміў, што расійскія ваеннаслужачыя ствараюць гумкалідоры і аб'яўляюць рэжымы цішыні, каб эвакуіраваць грамадзянскае насельніцтва. Гэта запавольвае рух расійскіх войскаў. "Але робіцца гэта свядома, каб пазбегнуць ахвяр сярод мірнага насельніцтва", - растлумачыў Шайгу.-0-