Сяргей Шайгу. Фота ТАСС
24 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расія пакідае за сабой права прымяніць ядзерную зброю пры агрэсіі заходніх дзяржаў. Аб гэтым у інтэрв'ю ТАСС заявіў сакратар Савета бяспекі РФ Сяргей Шайгу.
"У лістападзе 2024 года ў Асновы дзяржаўнай палітыкі Расійскай Федэрацыі ў галіне ядзернага стрымлівання былі ўнесены змяненні, у адпаведнасці з якімі Расія пакідае за сабой права прымяніць ядзерную зброю ў выпадку агрэсіі супраць яе або Рэспублікі Беларусь, у тым ліку з выкарыстаннем звычайнай зброі", - нагадаў Шайгу.
Паводле яго слоў, Масква "ўважліва сочыць за ваеннай падрыхтоўкай еўрапейскіх краін".
"У адпаведнасці са Стратэгіяй нацыянальнай бяспекі Расійскай Федэрацыі ў выпадку ажыццяўлення замежнымі дзяржавамі недружалюбных дзеянняў, якія ўяўляюць пагрозу суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Расійскай Федэрацыі, наша краіна лічыць правамерным прыняцце сіметрычных і асіметрычных мер, неабходных для спынення такіх дзеянняў і прадухілення іх паўтарэння", - адзначыў ён.
Ядзернае стрымліванне, як адзначыў сакратар Савета бяспекі РФ, "ажыццяўляецца ў адносінах да дзяржаў і ваенных кааліцый, якія разглядаюць Расію ў якасці патэнцыяльнага праціўніка, што валодаюць зброяй масавага паражэння або значным баявым патэнцыялам сіл агульнага прызначэння".
Такія дзеянні распаўсюджваюцца таксама на краіны, якія прадастаўляюць сваю тэрыторыю і рэсурсы для падрыхтоўкі і ажыццяўлення агрэсіі супраць Расіі.
"Задачы забеспячэння цэласнасці адзінай абароннай прасторы Расіі і Беларусі, сумеснай рэалізацыі мерапрыемстваў па стратэгічным стрымліванні былі замацаваны ў прынятых у снежні 2024 года Канцэпцыі бяспекі Саюзнай дзяржавы і Дагаворы паміж Расійскай Федэрацыяй і Рэспублікай Беларусь аб гарантыях бяспекі, распрацаваных пры непасрэдным удзеле апаратаў саветаў бяспекі дзвюх краін", - сказаў таксама Шайгу.-0-