Сцяг Аўторак, 23 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
06 чэрвеня 2024, 12:50

Шайгу: НАТА нарошчвае ваенную прысутнасць на паўночных і заходніх рубяжах АДКБ

Сяргей Шайгу. Фота з архіва прэс-службы Мінабароны РФ
Сяргей Шайгу. Фота з архіва прэс-службы Мінабароны РФ
6 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. НАТА прадаўжвае павялічваць сваю ваенную прысутнасць на паўночных і заходніх рубяжах краін - удзельніц Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) і праводзіць вучэнні па адпрацоўцы ўварвання на іх тэрыторыю. Аб гэтым заявіў сакратар Савета бяспекі РФ Сяргей Шайгу на пасяджэнні Камітэта сакратароў саветаў бяспекі АДКБ у Алматы, паведамляе ТАСС.

"Непасрэднай пагрозай для дзяржаў - членаў АДКБ з'яўляецца экспансія НАТА. На паўночных і заходніх рубяжах зоны калектыўнай бяспекі нарошчваецца ваенная прысутнасць альянсу, размяшчаюцца новыя сістэмы ўзбраенняў. Расце колькасць правакацый у паветранай прасторы, праводзяцца шматлікія ваенныя вучэнні, на якіх адпрацоўваецца ў тым ліку ўварванне на тэрыторыю краін АДКБ", - сказаў Шайгу.

Паводле яго слоў, накіраваная на злом сістэмы міжнароднай бяспекі палітыка Захаду прыводзіць да пагаршэння абстаноўкі ў зоне адказнасці АДКБ. "Сітуацыя ў зоне адказнасці АДКБ застаецца няпростай. Больш таго, яна мае тэндэнцыю да пагаршэння. Адной з асноўных прычын гэтага з'яўляецца палітыка краін Захаду, у першую чаргу - ЗША, Вялікабрытаніі і Еўрасаюза, накіраваная на злом сістэмы міжнароднай бяспекі", - адзначыў ён.

Сакратар Савета бяспекі РФ таксама звярнуў увагу на тое, што на фоне эканамічнага націску краін Захаду для краін АДКБ становіцца ўсё больш актуальным забеспячэнне фінансавай бяспекі. "Спрабуючы захаваць сваё дамінаванне, заходнікі ўсё часцей звяртаюцца да мер эканамічнага націску, уключаючы санкцыі і пагрозы іх выкарыстання. На гэтым фоне асаблівую актуальнасць набывае забеспячэнне эканамічнай, фінансавай, тэхналагічнай і прамысловай незалежнасці нашых краін", - канстатаваў ён.

Акрамя таго, Шайгу закрануў тэму спроб Захаду ператварыць Еўразію ў арэну геапалітычнага процістаяння. Для гэтага, паводле яго слоў, выкарыстоўваецца вялікі арсенал сродкаў, у тым ліку прамое ўмяшанне ва ўнутраныя справы краін, палітычны націск, санкцыі, шантаж і пагрозы.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі