29 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. СГА прагназуе, што ў наступным годзе будзе назірацца запаволенне тэмпаў росту сусветнага гандлю, паведамляюць РІА Навіны.
Згодна з прагнозам Сусветнай гандлёвай арганізацыі, запаволенне росту гандлю ў сусветных маштабах можа пачацца ўжо ў канцы 2022 года. У наступным годзе гэта тэндэнцыя захаваецца.
Паводле даных СГА, індэкс глабальнага гандлю таварамі цяпер знаходзіцца на ўзроўні 96,2 пункта. Пры гэтым у канцы лета гэты індэкс знаходзіўся на ўзроўні 100 пунктаў. Гэта сведчыць аб зніжэнні попыту на тавары.
У цэлым прагназуецца, што ў бягучым годзе аб'ём гандлю ў свеце павялічыцца на 3,5 працэнта, а ў наступным - усяго на 1 працэнт. Негатыўныя тэндэнцыі, паводле ацэнак СГА, звязаны з наступствамі ўкраінскага канфлікту, ростам кошту энергарэсурсаў і ўзмацненнем грашова-крэдытнай палітыкі ў буйнейшых эканоміках свету.-0-