Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
21 мая 2021, 13:31

Сертыфікаты вакцынацыі пачнуць дзейнічаць на тэрыторыі ЕС з 1 ліпеня

21 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сертыфікаты аб вакцынацыі будуць дзейнічаць на тэрыторыі ўсяго Еўрасаюза з 1 ліпеня. Аб гэтым у пятніцу заявіла міністр аховы здароўя Іспаніі Караліна Дарыяс, паведамляе ТАСС.

"Гэты сертыфікат пачне дзейнічаць для ўсяго ЕС з 1 ліпеня. Просты дакумент, які засведчвае, што чалавек прайшоў вакцынацыю, здаў ПЛР-тэст або тэст на антыцелы або выздаравеў пасля хваробы. Калі чалавек адпавядае аднаму з гэтых трох патрабаванняў, то дакумент можна выкарыстоўваць для паездак", - адзначыла Караліна Дарыяс.

Прэм'ер-міністр Іспаніі Педра Санчэс таксама заявіў сёння, што замежныя турысты, прышчэпленыя ад новага каранавіруса прэпаратамі, якія адобраны Еўрапейскім агенцтвам лекавых сродкаў (ЕМА) або Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя (СААЗ), змогуць наведваць Іспанію з 7 чэрвеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі