Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
13 лютага 2024, 16:20

Сенат ЗША падтрымаў законапраект аб дапамозе Украіне і Ізраілю

13 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сенат ЗША падтрымаў законапраект аб выдзяленні больш як $95 млрд на дапамогу Украіне, Ізраілю і Тайваню. Аб гэтым паведамляе агенцтва Reuters.

Адзначаецца, што за адабрэнне законапраекта прагаласавалі 70 сенатараў, што перавысіла неабходны парог 60 галасоў. Вядома, што супраць выступілі 29 сенатараў. Цяпер пасля адабрэння Сенатам законапраект паступіць на разгляд Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША.

Раней законапраект прайшоў працэдурнае адабрэнне ў Сенаце без мер па ўзмацненні аховы граніцы ЗША. У сувязі з гэтым спікер ніжняй палаты заканадаўчага органа рэспубліканец Майк Джонсан заявіў, што дакумент, які разглядаецца ў Сенаце, не закранае найбольш сур’ёзную праблему, якая стаіць перад Злучанымі Штатамі.

Законапраект прадугледжвае выдзяленне дадатковых бюджэтных сродкаў у памеры больш як $95 млрд, з якіх $60,06 млрд будзе накіравана на падтрымку Украіны, а $14,1 млрд - на дапамогу Ізраілю.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі