Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Сенат Францыі прыняў законапраект аб пратэстах

У свеце 13.03.2019 | 12:47

13 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сенат Францыі (верхняя палата парламента) 12 сакавіка прыняў канчатковым галасаваннем законапраект аб процідзеянні агрэсіўным удзельнікам маніфестацый. У падтрымку законапраекта выказаліся 210 сенатараў, 115 прагаласавалі супраць і 18 устрымаліся, паведамляе французская радыёсетка France Info.

Найбольшыя спрэчкі пры абмеркаванні законапраекта, паводле інфармацыі ТАСС, выклікаў артыкул, які надзяляе прэфектаў (вышэйшых чыноўнікаў, у тым ліку кіраўнікоў рэгіёнаў і дэпартаментаў) паўнамоцтвамі забараняць удзел у маніфестацыях пад пагрозай турэмнага зняволення тэрмінам да паўгода, а таксама накладаць штрафы на асобных грамадзян, якія ўяўляюць сабой асабліва сур'ёзную пагрозу грамадскаму парадку. Пакуль што такія рашэнні былі толькі ў юрысдыкцыі суда. Сярод іншых новаўвядзенняў - прыцягненне да адказнасці для тых, хто з'явіцца на акцыі пратэсту з закрытым маскай або шалем тварам: штраф да 15 тыс. еўра і магчымы турэмны тэрмін. Таксама ў законапраекце ўдакладняюцца правілы вобыскаў у раёнах маніфестацый на прадмет наяўнасці рэчаў, якія могуць выкарыстоўвацца ў якасці зброі (адвёрткі, малаткі, шары для петанка і г.д.).

5 лютага законапраект аб абмежаванні правоў дэманстрантаў адобрылі дэпутаты Нацыянальнага сходу Францыі (ніжняя палата парламента). Да абнародавання закон разгледзяць у Канстытуцыйным савеце. Некаторыя папраўкі ў законапраект да яго абнародавання можа ўнесці і прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон. "Тэкст закона не азначае пачатак самавольства, - падкрэсліў на выступленні ў Сенаце міністр унутраных спраў Францыі Крыстоф Кастанер, - справядлівасць застаецца галоўным гарантам свабод".

Рух "жоўтых камізэлек" узнік у Францыі 17 лістапада мінулага года ў знак пратэсту супраць росту цэн і падаткаў. Паступова рух, паводле слоў прадстаўнікоў улад, радыкалізаваўся пад уплывам экстрэмісцкіх элементаў. Маніфестацыі часта суправаджаюцца сутыкненнямі з паліцыяй, беспарадкамі і марадзёрствам. Урад і прэзідэнт Францыі спрабуюць наладзіць дыялог з "жоўтымі камізэлькамі".-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі У свеце
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Сотавая сувязь у Беларусі Паслугі сотавай рухомай электрасувязі ў Беларусі аказваюць тры аператары: ЗАТ "БеСТ", ТАА "МТС" і УП "Велком".