Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
16 сакавіка 2023, 15:19

Сенат Францыі адобрыў канчатковую версію праекта пенсійнай рэформы

16 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сенат Францыі адобрыў сёння канчатковую версію праекта закона аб пенсійнай рэформе, якая прадугледжвае павышэнне пенсійнага ўзросту ў краіне з 62 да 64 гадоў. Трансляцыя пасяджэння вялася на сайце верхняй палаты парламента Францыі, паведамляе ТАСС.

За прыняцце дакумента прагаласавалі 193 з 345 сенатараў, 114 - выказаліся супраць. Законапраект будзе лічыцца прынятым, калі яго падтрымаюць і дэпутаты Нацыянальнага сходу, якія збяруцца на пасяджэнне сёння ў другой палавіне дня.

Міністр працы Францыі Аліўе Дзюсо заявіў пасля галасавання, што быў "дасягнуты кампраміс, які змяшчае ўсе неабходныя кампаненты рэформы".

Па ўсёй Францыі раней праходзілі масавыя дэманстрацыі супраць пенсійнай рэформы Эмануэля Макрона. У час восьмага дня пратэсту, 15 сакавіка, на вуліцы краіны выйшлі ад 480 тыс. чалавек (паводле даных паліцыі) да 1,7 млн.

Улады Францыі тлумачаць неабходнасць пенсійнай рэформы дэмаграфічнымі і фінансавымі прычынамі. Адзначалася, што цяжар выплаты пенсій можа стаць непасільным па меры запаволення тэмпаў росту эканомікі краіны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі