Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
21 верасня 2021, 09:28

Семярых пацярпелых пры стральбе ў пермскай ВНУ даставяць у Маскву

21 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Семярых чалавек, пацярпелых у выніку стральбы ў пермскай ВНУ, транспартуюць у Маскву. Аб гэтым паведаміў ТАСС міністр навукі і вышэйшай адукацыі Расійскай Федэрацыі Валерый Фалькоў.

"Вельмі хочацца пажадаць стойкасці і мужнасці сем'ям, родным і сябрам загінулых і выказаць ім глыбокія спачуванні, тым, хто выжыў, - хуткага выздараўлення. Сёння сямёра чалавек будуць транспартаваны ў Маскву для аказання дапамогі. Ёсць усё неабходнае для таго, каб пералёт прайшоў нармальна", - расказаў міністр пасля ўскладання кветак да стыхійнага мемарыяла каля галоўнага ўвахода на тэрыторыю ВНУ.

У Пермскім краі 21 верасня аб'яўлена жалоба ў сувязі са стральбой у памяшканнях Пермскага дзяржаўнага нацыянальнага даследчага ўніверсітэта. Паводле даных Міністэрства аховы здароўя РФ, шэсць чалавек загінулі, пацярпелі 28, з іх 20 шпіталізаваны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі