Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
14 студзеня 2019, 10:24

Сем чалавек выратаваны пасля ўзрыву газу ў Растоўскай вобласці

14 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сем чалавек выратаваны на месцы абрушэння двух паверхаў жылога дома ў горадзе Шахты ў Растоўскай вобласці, паведамляе ТАСС са спасылкай на МНС.

Паводле даных ратавальнікаў, пад заваламі пасля ўзрыву газу могуць знаходзіцца яшчэ шэсць чалавек. Двух цяпер дастаюць ратавальнікі. Вядома аб адным загінулым.

Узрыў разбурыў чатыры кватэры на восьмым і дзявятым паверхах, у іх жылі 14 чалавек, у тым ліку трое дзяцей.

Верагоднай прычынай ЧП спецыялісты называюць узрыў газавага балона.

Як паведамлялася, узрыў у жылым доме ў горадзе Шахты здарыўся каля 6.00, абваліліся два паверхі - восьмы і дзявяты. Эвакуіраваны 140 чалавек. На месцы працуюць пажарна-выратавальныя падраздзяленні і іншыя аператыўныя службы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі