ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 6 чэрвеня 2023
Мінск Ясна +21°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
12 мая 2022, 14:57

Сейм Латвіі дазволіў знос помніка Вызваліцелям у Рызе

Фота пасольства Расіі ў Латвіі
Фота пасольства Расіі ў Латвіі

12 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэпутаты латвійскага Сейма прагаласавалі за спыненне дзеяння артыкула латвійска-расійскага дагавора аб захаванасці мемарыяльных збудаванняў. Такім чынам, ліквідаваны юрыдычныя перашкоды для зносу помніка Вызваліцелям у Рызе, паведамляе RuBaltic.

Адзначаецца, што рашэнне аб зносе мемарыяла павінны прыняць гарадскія ўлады Рыгі. Раней мэрыя латвійскай сталіцы праінфармавала, што да парламенцкіх выбараў, намечаных на кастрычнік гэтага года, дэманціраваць помнік не атрымаецца.

Помнік Вызваліцелям быў узведзены ў гонар савецкіх воінаў, якія вызвалялі Латвію ад нямецкіх акупантаў. Па традыцыі кожны год 9 Мая тысячы рыжан і гасцей сталіцы прыходзяць да мемарыяла з кветкамі. Так было і ў гэтым годзе: мноства людзей прынеслі кветкі, якія камунальныя службы прыбралі з дапамогай трактара. Такія меры выклікалі абурэнне сярод жыхароў горада. У выніку паліцыя ачапіла тэрыторыю вакол манумента, закрыўшы да яго праход.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі