Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
26 студзеня 2021, 20:00

СБУ затрымала "мінёра" аб'ектаў ва Украіне і за мяжой

26 студзеня, Запарожжа /БЕЛТА - УКРІНФАРМ/. Служба бяспекі Украіны (СБУ) затрымала ў Запарожжы падазронага ў сістэматычных паведамленнях аб нібыта мініраванні дзяржаўных устаноў і аб'ектаў крытычнай інфраструктуры ва Украіне і за мяжой, паведамляе прэс-служба СБУ.

"Паводле даных папярэдняга следства, жыхар абласнога цэнтра стварыў у адной з забароненых ва Украіне сацыяльных сетак групу, у якой за грошы прымаў заказы на псеўдамініраванне розных аб'ектаў. Зламыснік рэгулярна прысылаў на электронныя паштовыя адрасы СБУ і Нацпаліцыі пісьмы з пагрозамі аб закладках выбуховага рэчыва ў агульнаадукацыйных школах, вышэйшых навучальных установах, на атамных станцыях, вакзалах і ў месцах масавага скопішча людзей", - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.

Цяпер праводзіцца праверка больш як 200 паведамленняў аб мініраванні, якія прыслаў зламыснік.

Паводле інфармацыі прэс-службы, праваахоўнікі затрымалі фігуранта справы ў Запарожжы па месцы жыхарства. У час вобыску ў яго былі канфіскаваны камп'ютарная тэхніка, мабільныя тэлефоны з доказамі проціпраўнай дзейнасці.

У рамках крымінальнага вядзення па справе па ч.2 арт. 259 (заведама ілжывае паведамленне аб падрыхтоўцы ўзрыву, падпалу або іншых дзеянняў, якія пагражаюць гібеллю людзей або іншымі цяжкімі наступствамі, учыненае паўторна) Крымінальнага кодэкса Украіны зламысніку прад'яўлена абвінавачанне ва ўчыненні злачынства і выбрана мера стрымання ў выглядзе кругласутачнага дамашняга арышту. Санкцыя артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад чатырох да васьмі гадоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі