Сцяг Субота, 17 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
16 красавіка 2025, 14:36

Савет Федэрацыі запатрабаваў прыцягнуць да адказнасці тых, хто зневажае памяць аб воінах-вызваліцелях

Фота ТАСС
Фота ТАСС
16 красавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Верхняй палатай расійскага парламента Савета Федэрацыі прыняты на пленарным пасяджэнні зварот да парламентаў замежных дзяржаў і народаў свету аб недапушчальнасці фальсіфікацыі Другой сусветнай вайны і рэабілітацыі нацызму, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Савет Федэрацыі Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі звяртаецца да парламентаў замежных дзяржаў і народаў свету з заклікам процідзейнічаць любым спробам фальсіфікацыі гісторыі, рэабілітацыі і гераізацыі нацызму, фашызму і мілітарызму, асудзіць заахвочванне неанацысцкага рэжыму ва Украіне, распальванне новай сусветнай вайны, а таксама патрабаваць прыцягнення да адказнасці тых, хто зневажае памяць аб барацьбітах з фашызмам і воінах-вызваліцелях", - гаворыцца ў звароце.

Сенатары канстатавалі, што дзякуючы Перамозе СССР і яго саюзнікаў над нацызмам былі створаны ўмовы для фарміравання сучаснай сістэмы міжнародных адносін і заснавана Арганізацыя Аб'яднаных Нацый. "Сенатары Расійскай Федэрацыі выказваюць занепакоенасць пашырэннем Паўночнаатлантычнага альянсу (НАТА) і ўключэннем у яго склад пазаблокавых еўрапейскіх дзяржаў, мілітарызацыяй Еўрапейскага саюза і падтрымкай ім неанацысцкага рэжыму ва Украіне. Менавіта ў Еўропе пачаліся дзве сусветныя вайны. Таму на ёй ляжыць асаблівая адказнасць перад чалавецтвам за прадухіленне новага глабальнага процістаяння", - падкрэсліваецца ў дакуменце.

У звароце названы амаральнымі і блюзнерскімі адмаўленне вырашальнага ўкладу СССР у перамогу антыгітлераўскай кааліцыі над Германіяй, гераізацыя нацысцкіх злачынцаў, знос і апаганенне помнікаў савецкім воінам-вызваліцелям.

"Толькі агульнымі намаганнямі мы зможам абараніць праўду аб Другой сусветнай вайне, процідзейнічаць уздыму неанацызму, не дапусціць паўтарэння крывавых злачынстваў супраць чалавецтва", - адзначаецца ў звароце.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі