Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
У Брэсце адкрылі помнік Пушкіну
11 Кастрычнік, 17:46 Культура
Усе навіны

Савет ЕС канчаткова зацвердзіў забарону на аднаразовы пластык

У свеце 22.05.2019 | 13:38
Фота Reuters
Фота Reuters

22 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Савет ЕС адобрыў дырэктыву, якая прадугледжвае забарону ў Еўрасаюзе некаторых аднаразовых пластыкавых вырабаў, для якіх існуе альтэрнатыва. Аб гэтым паведамляе нямецкая тэлерадыёкампанія Deutsche Welle.

"Адной з асноўных мэт гэтай дырэктывы з'яўляецца змяншэнне колькасці пластыкавых адходаў, якія мы ствараем. Згодна з новымі правіламі, пластыкавыя талеркі, сталовыя прыборы, трубачкі для піцця, трымальнікі для паветраных шарыкаў і ватныя палачкі аднаразовага карыстання будуць забаронены да 2021 года", - гаворыцца ў паведамленні Савета ЕС. Цяперашняе зацвярджэнне з'яўляецца заключным этапам працэдуры прыняцця адпаведнай дырэктывы, за якую раней прагаласаваў Еўрапарламент.

Таксама ў дакуменце пастаўлена мэта паасобнага збору пластыкавых бутэлек: да 2029 года 9 з 10 выкарыстаных бутэлек павінны будуць адпраўляцца ў адпаведныя кантэйнеры для смецця. Пластыкавыя бутэлькі, якія знаходзяцца ў продажы, да 2025 года павінны будуць змяшчаць у саставе як мінімум чвэрць матэрыялу, прыдатнага для перапрацоўкі, а да 2030 года - 30 працэнтаў. Акрамя таго, дырэктыва прадугледжвае магчымасць прыцягваць прадстаўнікоў тытунёвай галіны да кампенсавання сродкаў за ўтылізацыю недакуркаў.

Паводле даных Еўракамісіі, забароненыя новымі правіламі аднаразовыя вырабы складаюць 70 працэнтаў адходаў, якія трапляюць у Сусветны акіян і складаюць глабальную пагрозу для дзікай прыроды.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі У свеце
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Дзень маці У Беларусі штогод адзначаецца Дзень маці 14 кастрычніка. На пачатак 2019 года колькасць жанчын у краіне склала 5 059,4 тыс. (53,4% ад агульнай колькасці насельніцтва).