Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
23 лютага 2024, 13:44

Савет ЕС афіцыйна зацвердзіў 13-ы пакет санкцый супраць Расіі

Фота з архіва
Фота з архіва
23 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Еўрасаюз зацвердзіў 13-ы пакет санкцый супраць Расіі, у рамках якога ўвёў абмежавальныя меры ў дачыненні да 106 фізічных і 88 юрыдычных асоб, у тым ліку з іншых краін. Аб гэтым паведамляе ТАСС.

"Савет пастанавіў увесці абмежавальныя меры ў дачыненні да яшчэ 106 фізічных і 88 юрыдычных асоб, адказных за дзеянні, якія падрываюць або пагражаюць тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту і незалежнасці Украіны", - гаворыцца ў заяве. У ёй адзначаецца, што такім чынам у чорны спіс ЕС па Расіі ўвайшлі больш за 2 тыс. чалавек і кампаній.

Таксама ЕС увёў экспартныя абмежаванні супраць 27 кампаній і арганізацый за пастаўкі камплектуючых для расійскай абароннай прамысловасці. ЕС у 13-м пакеце санкцый увёў экспартныя абмежаванні на пастаўкі ў Расію дэталей для БПЛА і электратрансфарматараў.-0-
 
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі