Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
26 красавіка 2022, 18:55

Савет бяспекі РФ: вынікам палітыкі Захаду стане распад Украіны на некалькі дзяржаў

26 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вынікам палітыкі Захаду і падпарадкаванага яму кіеўскага рэжыму можа стаць толькі распад Украіны на некалькі дзяржаў. Аб гэтым заявіў сакратар Савета бяспекі РФ Мікалай Патрушаў, паведамляе ТАСС.

Паводле слоў Мікалая Патрушава, у спробе падавіць Расію ЗША цынічна выкарыстоўваюць Украіну, спрабуючы раздзяліць, па сутнасці, адзіны народ. Вашынгтон яшчэ задоўга да перавароту 2014 года ўнушаў украінцам ідэю выключнасці іх нацыі і нянавісці да ўсяго, што звязана з Расіяй.

Прадстаўнік Савета бяспекі адзначыў, што Злучаныя Штаты робяць усё магчымае для таго, каб іншыя цэнтры шматпалярнага свету не асмеліліся "нават галаву падняць", а Расія не проста гэта зрабіла, а яшчэ і гучна заявіла, што па такіх правілах гуляць не будзе. РФ неаднаразова прымушалі адмовіцца ад суверэнітэту, культуры, самасвядомасці. "З такім падыходам пагадзіцца мы не маем права", - рэзюмаваў Мікалай Патрушаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі