Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
17 жніўня 2021, 09:35

Савет бяспекі ААН заклікаў да стварэння новага інклюзіўнага ўрада ў Афганістане

17 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Савет бяспекі ААН заклікаў да стварэння новага ўрада ў Афганістане, які будзе ўключаць розныя групы насельніцтва краіны, у тым ліку жаночых прадстаўнікоў. Аб гэтым гаворыцца ў распаўсюджанай заяве органа, паведамляе ТАСС.

"Члены Савета бяспекі заклікалі да неадкладнага спынення любога насілля і ўтварэння шляхам перагавораў новага ўрада, які будзе адзіным, інклюзіўным і прадстаўнічым, што мае на мэце поўны, роўны і значны ўдзел у ім жанчын", - адзначаецца ў дакуменце. У тэксце гаворыцца, што павінны выконвацца ўсе міжнародныя абавязацельствы Афганістана, гарантавана бяспека ўсіх афганцаў і грамадзян іншых дзяржаў.

Члены Савета бяспекі заклікалі да неадкладнага спынення насілля, аднаўлення бяспекі, грамадзянскага і канстытуцыйнага парадку, правядзення тэрміновых перагавораў па вырашэнні крызісу ўлады ў краіне, а таксама да "мірнага ўрэгулявання з дапамогай працэсу нацыянальнага прымірэння, які вядуць афганцы.

СБ ААН заклікаў усе бакі прытрымлівацца міжнародных стандартаў і норм у галіне правоў чалавека і пакласці канец усім парушэнням. Разам з тым падкрэсліваецца глыбокая занепакоенасць шэрагам сур'ёзных парушэнняў міжнароднага гуманітарнага права і прыцягнення вінаватых за гэта да адказнасці. Акрамя таго, змешчаны заклік да актывізацыі намаганняў па аказанні дапамогі і бесперашкодным доступе для гуманітарных арганізацый ААН.

"Ні "Талібан", ні якая-небудзь іншая афганская групоўка або асобны чалавек не павінны падтрымліваць тэрарыстаў, якія дзейнічаюць на тэрыторыі любой іншай краіны", - гаворыцца ў тэксце. У заяве таксама адзначаецца неабходнасць гарантаваць, што з тэрыторыі Афганістана не будзе зыходзіць пагроза для іншых дзяржаў. У дакуменце пры гэтым няма згадванняў аб прызнанні або непрызнанні радыкальнага руху "Талібан" і іх дзяржавы.

Пры гэтым 3 жніўня аўтары папярэдняй заявы Савета бяспекі выступалі супраць перспектывы аднаўлення ў Афганістане ісламскага эмірату, як называлася мінулае дзяржаўнае ўтварэнне талібаў у 1996-2001 гадах.

Баевікі руху "Талібан" 15 жніўня без бою ўвайшлі ў Кабул і на працягу некалькіх гадзін устанавілі поўны кантроль над афганскай сталіцай. Прэзідэнт Афганістана Ашраф Гані паведаміў, што склаў паўнамоцтвы, каб не дапусціць кровапраліцця, і пакінуў краіну. Заходнія краіны эвакуіруюць сваіх грамадзян і супрацоўнікаў пасольстваў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі